Пасля ўспышкі новай каранавіруснай пнеўманіі некаторыя амерыканскія палітыкі і СМІ неаднаразова і неабгрунтавана абвінавачвалі Кітай у наўмысным утойванні эпідэміі, зацягванні кантролю над эпідэмій ў глабальным маштабе і прычыненні непрыемнасцяў і страт іншым краінам, спрабавалі ў поўнай меры перакласці адказнасць на Кітай, каб схаваць свае павольныя і неэфектыўныя супрацьэпідэмічныя меры, а таксама ачарніць Кітай у бягучай сітуацыі.
Як Кітай супрацьстаяў эпідэміі? Дзякуючы актыўным намаганням кітайскага народа краіне ўдалося стрымаць распаўсюджанне эпідэміі за месяц з невялікім. 18 сакавіка ў правінцыі Хубэй не зарэгістравана новых пацверджаных выпадкаў захворвання, гэта з'яўляецца магутным сігналам аб тым, што эпідэмічная сітуацыя ў Кітаі працягвае паляпшацца.
З вялікай цяжкасцю Кітай выстаяў на першай лініі абароны ў барацьбе з эпідэміяй, і гэта высока ацаніла міжнародная супольнасць. Як сказаў прадстаўнік СААЗ у Кітаі Гаўдэн Галеа, 31 снежня 2019 года прадстаўніцтва СААЗ у Кітаі атрымала неафіцыйнае апавяшчэнне ад кітайскага боку. 1 студзеня 2020 года СААЗ арганізавала відэаканферэнцыю паміж прадстаўніцтвам у Кітаі, рэгіянальнымі аддзяленнямі і штаб-кватэрай у Жэневе, стварыла працоўную групу рэагавання на эпідэмію. 3 студзеня 2020 года Кітай афіцыйна далажыў аб эпідэміі. 20 і 21 студзеня супрацоўнікі прадстаўніцтва СААЗ у Кітаі здзейснілі інспекцыйную паездку ва Ухань.
Менавіта своечасовы абмен інфармацыяй паміж Кітаем і СААЗ заклаў аснову для далейшага аналізу, ацэнкі сітуацыі і тэндэнцыі распаўсюджання эпідэміі.
18 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін яшчэ раз падкрэсліў, што неабходна ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з эпідэміяй, цесна супрацоўнічаць з СААЗ, узмацняць аналіз і прагноз змены глабальнай эпідэмічнай сітуацыі. Гэтыя выказванні ў поўнай меры адлюстроўваюць прыхільнасць Кітая ўдзелу ў глабальнай барацьбе з эпідэміяй на прынцыпах адкрытасці, празрыстасці і супрацоўніцтва.
Менавіта тады, калі некаторыя амерыканскія палітыкі пачалі абліваць Кітай брудам, у іх краіне абвастрылася эпідэміялагічная сітуацыя, а таксама быў пацверджаны выпадак заражэння каранавірусам невядомага паходжання. Аднак у пачатку сакавіка ў цэнтрах па кантролі і прафілактыцы захворванняў у ЗША абвясцілі, што не будуць публікаваць інфармацыю пра колькасць людзей, якія прайшлі тэсты на каранавірус па ўсёй краіне і аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў кожным штаце. Такі падыход Злучаных Штатаў парушае прынцыпы адкрытасці і празрыстасці. На самой справе, менавіта ЗША хаваюць эпідэмічную сітуацыю, за што іх рэзка крытыкуе сусветная грамадскасць.
Некалькі дзён таму дырэктар Федэральных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША Роберт Рэдфілд на слуханнях у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША па каранавірусе новага тыпу заявіў, што ў краіне некаторыя выпадкі захворвання каранавіруснай пнеўманіяй са смяротным зыходам, па ўсёй верагоднасці, былі памылкова прыняты за выпадкі заражэння грыпам. Яго выказванні як раз пацвярджаюць меркаванне, што нулявы пацыент, верагодна, з'явіўся ў ЗША, якія і з'яўляюцца радзімай каранавіруса. Але да гэтага часу Злучаныя Штаты не давалі ніякіх дадатковых тлумачэнняў.
18 сакавіка выканаўчы дырэктар Праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян адзначыў, што на фоне пагаршэння сітуацыі з каранавірусам усе краіны павінны аб'яднацца і супрацоўнічаць. «Трэба змагацца з эпідэміяй, а не вінаваціць адзін аднаго», -- падкрэсліў чыноўнік. - Р -