Кітай гатовы развіваць супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі і Еўразіі
  2020-03-20 17:22:13

Кітай мае намер развіваць супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19 з краінамі Афрыкі і Еўразіі, дзяліцца з імі вопытам і методыкамі лячэння, прыкладаць сумесныя намаганні для забеспячэння рэгіянальнай і глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя. Пра гэта 19 сакавіка на ведамаснай прэс-канферэнцыі ў Пекіне заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Днём раней, 18 сакавіка, Кітай правёў відэаканферэнцыю з удзелам кітайскіх і афрыканскіх экспертаў па пытаннях барацьбы з эпідэміяй. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 300 вірусолагаў, эпідэміёлагаў і афіцыйных асоб з 24 афрыканскіх краін і Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў. 20 сакавіка аналагічную відэаканферэнцыю прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў КНР, Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР і Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР правядуць з прадстаўнікамі 10 краін Еўразійскага кантынента і Паўднёвай Азіі, якія аказалі кітайскаму боку дапамогу пасля ўспышкі каранавіруснай пнеўманіі.

Гэн Шуан падкрэсліў, што з улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі і яе дынамікі некаторыя краіны звярнуліся па дапамогу да КНР, выказаўшы намер пазычаць каштоўны кітайскі вопыт барацьбы з каранавірусам. «Кітай гатовы і далей аказваць пасільную дапамогу сумежным і іншым краінам і паглыбляць з імі супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва ў мэтах развіцця глабальнай аховы здароўя», -- паведаміў ён. - Р -