Міністэрства навукі і тэхнікі КНР прадставіла новую прадукцыю для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй
  2020-03-20 17:22:10

Міністэрства навукі і тэхнікі КНР запусціла анлайнавую платформу грамадскіх паслуг па прэзентацыі найноўшых тэхналогій і інавацыйных прадуктаў для прафілактыкі і кантролю эпідэміі каранавіруса новага тыпу. На гэтай платформе прадстаўлены першыя 283 новыя тэхналогіі і прадукты, уключаючы экспрэс-тэст на каранавірус новага тыпу, сістэму дыягностыкі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, сістэму эфектыўнага вымярэння тэмпературы цела і матэрыял, які можна выкарыстоўваць для пакрыцця паверхні сцен і ў ліфтах.

Гэтыя навінкі ахопліваюць дзевяць сфер: дыягностыку і лячэнне, прафілактыку і кантроль, аднаўленне працы і вытворчасці, дастаўку медыцынскіх сродкаў і прадметаў першай неабходнасці, а таксама кіраванне і паслугі на ўзроўні мікрараёнаў.

Як паведамілі ў ведамстве, пасля запуску платформы 2 сакавіка было сабрана больш за дзве тысячы новых тэхналогій і новых прадуктаў, прызначаных для барацьбы з эпідэміяй. - Р -