Кітайская армія адправіла супрацьэпідэмічныя медыцынскія прылады УС Ірана
  2020-03-20 17:22:10

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны КНР у чацвер, кітайская армія дала УС Ірана наборы для тэсціравання на каранавірус новага тыпу, ахоўныя касцюмы і аднаразовыя хірургічныя маскі, каб дапамагчы гэтай краіне змагацца з успышкай эпідэміі COVID-19.

Груз прыбыў у Іран у чацвер, гаворыцца ў паведамленні кітайскага абароннага ведамства. Міністэрства абароны КНР заявіла, што вірус не ведае межаў, і ўзброеныя сілы Кітая будуць працаваць разам з УС іншых краін для сумеснага рэагавання на глабальныя выклікі ў сферы бяспекі і садзейнічання стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. - Р -