Д. Трамп заявіў, што ў ЗША для лячэння COVID-19 хутка будзе даступны супрацьмалярыйны прэпарат
  2020-03-20 17:22:10

У ЗША для лячэння новага каранавіруса неўзабаве будзе даступны супрацьмалярыйны прэпарат. Пра гэта сёння паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Дональд Трамп распавёў на штодзённым брыфінгу ў Белым доме, што гэтыя лекі шырока распаўсюджаны, і неўзабаве яны будуць даступныя "для выкарыстання па рэцэпце" для лячэння каранавіруса. Прэзідэнт ЗША сказаў, што гэты прэпарат дазволіць "памяняць правілы гульні". Паводле яго слоў, ён звярнуўся да кіраўніцтва па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША с просьбай ліквідаваць бар'еры для таго, каб гэтыя лекі змаглі атрымаць хворыя на каранавірус.

У ЗША колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19 перавысіла 10755, паверлі 154 чалавекі, паведаміў Цэнтр сістэмных навук і інжынерыі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса. - Р -