На фоне эпідэміі спажыванне Кітая дэманструе ўстойлівасць і тэндэнцыю да паляпшэння
  2020-03-20 17:22:10

У 2019 годзе ўзровень укладу спажывання ў рост нацыянальнай эканомікі Кітая склаў 57.8%, ён стаў першым «галоўным рухавіком», стымулюючым эканамічнае развіццё краіны на працягу апошніх 6 гадоў. У Міністэрстве камерцыі Кітая канстатавалі, што, нягледзячы на вялікі ўплыў каронавіруснай эпідэміі на эканоміку краіны, у кароткатэрміновай перспектыве гэта не зменіць тэндэнцыю развіцця Кітая да доўгатэрміновай стабільнасці і працяглага паляпшэння ўзроўню жыцця з увядзеннем шэрагу палітычных курсаў, вылучаных дзяржаўнымі органамі, у тым ліку і мясцовымі ўрадамі, накіраванымі на аднаўленне спажывання.

18 сакавіка на прэс-канферэнцыі сумеснага супрацьэпідэмічнага механізму пры Дзяржсавеце КНР намеснік начальніка ведамства па справах рынкавых аперацый і садзейнічання спажыванню Міністэрства камерцыі, спадар Ван Бінь адзначыў, што пасля ўспышкі эпідэміі каронавіруснай інфекцыі рэзка скарацілася колькасць людзей на вуліцах. Аднак у той жа час даныя сведчаць аб тым, што спажыванне ў краіне дэманструе ўстойлівасць і новыя пункты росту.

"Пасля ўспышкі эпідэміі ў галіне спажывання на прадметы першай неабходнасці захоўваецца стабільнасць з тэндэнцыяй да павелічэння, у студзені і лютым гэтага года аб'ём продажу прадуктаў харчавання вырас на 9.7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Разам з гэтым, бесперапынна пашыраюцца віды і ўзроўні спажывання, да прыкладу, шэраг новых мадэляў і спосабаў спажывання атрымаў хуткае распаўсюджванне, уключаючы бескантактавыя дастаўкі, беспілотны рознічны продаж і продаж анлайн і г. д. Да таго ж шэраг галін, такіх, як штучны інтэлект, дыстанцыйная праца, «інтэрнэт+медыцына+аптэка», атрымалі імклівае развіццё насуперак цяперашняй тэндэнцыі, значна павысіўся попыт на сродкі абароны і прадметы медыцынскага прызначэння».

Ван Бінь заявіў, што ў апошні час па меры значнага паляпшэння сітуацыі ў супрацьэпідэмічнай барацьбе паскараюцца крокі прадпрыемстваў па аднаўленні вытворчасці, што кажа пра тое, што рынкавыя продажы ўжо дасягнулі мінімуму і чакаюць павелічэння, агульная рынкавая тэндэнцыя ідзе да паляпшэння пры захаванні стабільнасці. Варта нагадаць, што ў Кітаі аперацыйныя паказчыкі буйных аптовых рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, буйных супермаркетаў, гандлёвых сетак, платформаў электроннай камерцыі і індустрыі экспрэс-дастаўкі перавысілі 90%. Што тычыцца прадметаў першай неабходнасці для насельніцтва краіны, то рынкавае забеспячэнне цалкам дастаткова, і кошты на гэтыя прадметы няўхільна падаюць. Сярэднясутачны аб'ём продажу некаторых ключавых рознічных прадпрыемстваў, якія знаходзяцца пад кантролем Міністэрства камерцыі, у апошняй дэкадзе лютага павялічыўся на 5.6% у параўнанні з аб'ёмам продажаў у першай дэкадзе лютага; а ў першай дэкадзе сакавіка аб'ём продажаў вырас на 0,5% у параўнанні з мінулым лютым.

"Увогуле, трэба сказаць, што ўплыў эпідэміі аказаўся важкім на кароткі адрэзак часу, а ў сярэднетэрміновай перспектыве ўплыў становіцца умераным. Цяпер па меры паступовага ўвядзення ў жыццё палітычных курсаў, вылучаных на дзяржаўным узроўні і ўзроўні мясцовага ўрада, і накіраваных на садзейнічанне спажыванню і вызваленне патэнцыялу, у доўгатэрміновай перспектыве спажыванне насельніцтва Кітая абавязкова адновіцца. Так што мы мяркуем, што эпідэмія каронавіруса новага тыпу не зменіць тэндэнцыі развіцця да доўгатэрміновай стабільнасці і працяглага паляпшэння ў сферы спажывання».

У апошні час у Кітаі бесперапынна павялічваецца колькасць выпадкаў новага каронавіруса, усе яны завезены з - за мяжы, з гэтага часу яны з'яўляюцца галоўнай рызыкай распаўсюджвання захворвання ў краіне. Начальнік ведамства па справах прамысловага развіцця Міністэрства культуры і турызму, спадар Гаа Чжэн на прэс-канферэнцыі патлумачыў, што цяпер, абапіраючыся на механізм Дзяржсавета сумеснага прадухілення і кантролю эпідэміі, ведамства надае асаблівую ўвагу сітуацыі з новай каронавіруснай пнеўманіяй у іншых краінах, своечасова звязваецца з турыстычнымі прадпрыемствамі, іх анлайн-платформамі і турыстычнымі агенцтвамі для таго, каб прыняць адпаведныя меры, каб пазбегнуць перадачы трансгранічнай інфекцыі. Гаа Чжэн сказаў:

"Раім кітайскім турыстам своечасова звяртаць увагу на эпідэмічную сітуацыю за мяжой, прадпрымаць свядомыя меры для забеспячэння асабістай бяспекі, ацэньваць рызыку заражэння новым каронавірусам падчас падарожжаў за мяжой, а па магчымасці і зусім адмовіцца ад турыстычных паездак у іншыя краіны на час эпідэміі».

Гаа Чжэн распавёў карэспандэнтам, што ажно да 15 сакавіка адкрыта больш за 180 музеяў, якія знаходзяцца ў 19 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню краіны, уключаючы Шэньсі, Шанхай, Сынчуань і іншыя, ва ўсіх месцах рэалізуюцца такія меры, як папярэдні заказ анлайн, кантроль агульнай колькасці наведвальнікаў, абмежаванне часу наведвання, галасавая даведачная інфармацыя і «лічбавыя туры». Усё гэта зроблена для таго, каб максімальна скараціць колькасць візіцёраў. Па стане на 16 сакавіка ў 28 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню Кітая ўсяго 3714 турыстычных славутасці ўзроўню А аднавілі прыём наведвальнікаў, паказчык аднаўлення працы перавысіў 30%. У цэлым, сітуацыя стабільная, пазаштатных сітуацый, звязаных з каронавірусам, зарэгістравана не было.