Кітайскі зонд "Чан'э-4" аднавіў працу на 16-ы месяцовы дзень
  2020-03-20 17:22:10

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда "Чан'э-4" аднавілі працу на 16-ы месяцовы дзень на адваротным баку Месяца пасля "сну" у надзвычай халодную месяцовую ноч.

  Паводле паведамлення цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні / CNSA/, абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме.

  Месяцаход" Юйту-2 "/ "Нефрытавы заяц-2" / функцыянаваў больш за 400 зямных сутак і пераадолеў 405,44 метра па паверхні адваротнага боку Месяца.

  Зонд "Чан'э-4" быў запушчаны 8 снежня 2018 года, ён здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман Басейна Паўднёвы полюс -- Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года.

  Месяцовы дзень доўжыцца прыкладна 14 зямных сутак, і такая ж працягласць у месяцовай ночы. Зонд "Чан'э-4" пераходзіць у спячы рэжым на працягу месяцовай ночы з-за недахопу сонечнай энергіі.