Міністэрства навукі і тэхнікі КНР прадставіла новыя тэхналогіі і прадукты для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй
  2020-03-20 17:22:10

Міністэрства навукі і тэхнікі КНР запусціла анлайнавую платформу грамадскіх паслуг па прэзентацыі найноўшых тэхналогій і інавацыйных прадуктаў для прафілактыкі і кантролю эпідэміі каронавіруса новага тыпу.

На дадзенай платформе былі ўжо прадстаўлены першыя 283 новыя тэхналогіі і прадукты, уключаючы экспрэс-тэст на каронавірус новага тыпу, сістэму дыягностыкі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, сістэму эфектыўнага вымярэння тэмпературы цела і самаачышчальны матэрыял, які можа выкарыстоўвацца для пакрыцця паверхні сцен і ў ліфтах.

Гэтыя новаўвядзенні ахопліваюць дзевяць сфер, такіх як дыягностыка і лячэнне, прафілактыка і кантроль эпідэміі, аднаўленне працы і вытворчасці, дастаўка медыцынскіх сродкаў і прадметаў першай неабходнасці, а таксама кіраванне і паслугі на ўзроўні мікрараёнаў.

Як паведамілі ў ведамстве, пасля запуску платформы 2 сакавіка было сабрана больш за 2 тыс. новых тэхналогій і новых прадуктаў, прызначаных для барацьбы з эпідэміяй.