Кітайскія тэсты на каронавірус пастаўляюць у больш за дзесятак краін
  2020-03-20 17:22:10

Распрацаваныя ў Кітаі тэсты для дыягностыкі каронавіруса пастаўляюць ужо больш чым у дзесяць краін, у тым ліку Італію, Брытанію і Нідэрланды. 14 прадуктаў пяці кітайскіх універсітэтаў атрымалі сертыфікат у Еўрасаюзе. Накіроўваюць дапамогу і ў выглядзе ахвяраванняў.

Кітай праводзіць распрацоўку вакцыны ад віруса пнеўманіі па пяці тэхнічных накірунках. Некаторыя медустановы ўжо падалі заяўку на правядзенне клінічных выпрабаванняў вакцыны і гатовыя збіраць валанцёраў для тэставання. "Можна сказаць, што ў сферы распрацоўкі вакцыны ад COVID-19 Кітай знаходзіцца на першым шэрагу ў свеце, не саступаючы іншым краінам", - адзначыў член Акадэміі інжынерных навук Кітая Ван Цзюньчжы 17 сакавіка.