Вясновае раўнадзенства, або сезон Чуньфэнь, адзначаецца ў Кітаі ўжо больш за 3000 гадоў. Чуньфэнь традыцыйна прыпадае на канец сакавіка-пачатак красавіка.
Вясновае раўнадзенства-адзін з двух дзён каляндарнага года, калі працягласць дня роўная працягласці ночы. Як кажуць кітайцы "на Чуньфэнь месяц роўны сонцу". Пасля дня вясновага раўнадзенства намячаецца прыкметны рост узроўню ападкаў, сярэдняя тэмпература на паверхні зямлі ў цэнтральных раёнах Кітая стабільна трымаецца на ўзроўні 10 градусаў і вышэй, што ў кліматалогіі лічыцца паказчыкам вясновай тэмпературы. Надвор'е становіцца цяплей, ападкі-багацей, сонца-ярчэй. Сезон Чуньфэнь -- гэта і перыяд цвіцення. Менавіта ў гэты час у Кітаі квітнее сакура, дзікая вішня, абрыкос і Кітайская сліва, персікавыя і грушавыя дрэвы. Зелянее вярба - а гэта дакладная прыкмета надыходу Чуньфэнь.