Кітайскай і італьянскія эксперты правялі відэаканферэнцыю на тэму лячэння пажылых людзей
  2020-03-23 15:37:02

Медэксперты з Кітая і Італіі правялі відэаканферэнцыю па пытанні аказання медыцынскай дапамогі пажылым людзям, якія захварэлі на каранавірусную пнеўманію.

Пажылыя людзі складаюць вельмі важную частку італьянскага грамадства, і гэта катэгорыя грамадзян – вельмі адчувальная група для віруса, заявіў гендырэктар італьянскага Нацыянальнага інстытута здароўя і геранталогіі Джані Джэнга.

Важна адрозніваць сімптомы інфекцыі ў пажылых людзей, заявіў Ло Гуанвэй, прадстаўнік 1-й Уханьскай бальніцы. "Неабходна вымяраць у іх тэмпературу і даведацца, на што яны хварэлі, бо першыя прыкметы захворвання на каранавірусную пнеўманію неабавязкова выяўляюцца ў выглядзе ліхаманкі і рэспіраторных сімптомаў", -- патлумачыў Ло Гуанвэй.

Кітайскія эксперты працягнуць дзяліцца вопытам і адказваць на пытанні, адзначыў прадстаўнік Цэнтра развіцця людскіх рэсурсаў у галіне аховы здароўя Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР Чжан Цзюньхуа. "Мы спадзяёмся на пашырэнне абменаў і навуковага супрацоўніцтва паміж кітайскімі і італьянскімі медыцынскімі НДІ", -- падкрэсліў ён.