Меркаванне навукоўцаў: інфекцыя, якая нагадвае новы каранавірус, магчыма, выявілася ў канцы мінулага года на поўначы Італіі
  2020-03-23 15:37:02

Невядомы вірус, які выклікае пнеўманію, сімптомы якоё шмат у чым нагадваюць COVID-19, з'явіўся ў Італіі яшчэ ў лістападзе-снежні мінулага года. Аб гэтым на днях заявіў вядомы італьянскі навуковец-медык Джузэпэ Рэмуцы, адказваючы на пытанне вядучага Нацыянальнага грамадскага радыё ЗША (NPR).

Джузэпэ Рэмуцы – кіраўнік Інстытута фармакалагічных даследаванняў ім. Марыё Нэгры, вядомага ва ўсёй Еўропе. Ён стаў сааўтарам навуковага артыкула, апублікаванага 11 сакавіка ў апошнім нумары часопіса «The Lancet». Паводле яго прагнозу, за чатыры тыдні з дня апублікавання гэтага артыкула, колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Італіі дасягне 40 тыс. У сувязі з гэтым патрабуецца яшчэ 4000 новых ложкаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Да вечара 19 сакавіка ў Італіі ўжо больш за 3400 пацыентаў памерлі ад новага захворвання. Каб змагацца з эпідэміяй, у краіне ўвялі надзвычайнае становішча.

Вядучы NPR: Некаторыя людзі цікавяцца, чаму Італія апынулася непадрыхтаванай да ўспышкі эпідэміі 21 лютага.

Рэмуцы: Яны памятаюць, што сутыкнуліся з дзіўнай пнеўманіяй з вельмі цяжкімі сімптомамі. У снежні і лістападзе ў пажылых пацыентаў ужо з'явілася падобная пнеўманія. Гэта значыць, што яшчэ да ўспышкі эпідэміі ў Кітаі гэты вірус, магчыма, пачаў распаўсюджвацца на тэрыторыі Ламбардыі.