Прэм'ер-міністр Аўстраліі: пераважная большасць выпадкаў COVID-19 у Аўстраліі -- з ЗША
  2020-03-23 15:52:20

За мінулы тыдзень эпідэмічная сітуацыя ў Аўстраліі рэзка абвастрылася ў сувязі з хуткім ростам колькасці завезеных з-за мяжы выпадкаў захворвання і імклівага распаўсюджання эпідэміі ў мікрараёнах. Па стане на 21 сакавіка ў Аўстраліі колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 дасягнула 1073. Больш за тое, улады Аўстраліі і спецыялісты па ахове здароўя мяркуюць, што яшчэ не наступіла самая цяжкая сітуацыя з распаўсюджаннем эпідэміі ў краіне.

Як паведамляецца на сайце Nine News Australia, 20 сакавіка прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан у інтэрв'ю карэспандэнту 2GB радыёстанцыі адзначыў, што каля 80% усіх выпадкаў захворвання, выяўленых у Аўстраліі, з'яўляюцца або вынікам заражэння за мяжой, альбо кантактаў з тымі, хто заразіўся па-за межамі краіны. Пераважная большасць выпадкаў захворвання ў Аўстраліі была прывезена з ЗША. У паведамленні таксама адзначаецца, што ў ЗША няма дастатковай колькасці тэстаў на каранавірус, гэта азначае, што фактычная колькасць выпадкаў заражэння ў ЗША за апошнія некалькі тыдняў можа быць значна большай, чым гавораць пра гэта афіцыйныя даныя. Тыдзень таму губернатар аўстралійскага штата Вікторыя Дэніэл Эндруса звярнуўся да федэральнага ўрада з прапановай абмежаваць уезд амерыканскіх турыстаў у краіну.

18 сакавіка прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан абвясціў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў галіне біялагічнай бяспекі з-за эпідэміі каранавіруса. Згодна рэжымам НС грамадзяне павінны адмовіцца ад усіх замежных паездак. Такая забарона ўводзіцца ў Аўстраліі ўпершыню.

19 сакавіка Скот Морысан таксама заявіў, што ўлады Аўстраліі прынялі рашэнне ўвесці поўную забарону на ўезд у краіну. Адпаведнае палажэнне пачало дзейнічаць з 21:00 20 сакавіка. Улады забараняюць замежнікам, якія не маюць пасведчання на права жыхарства, прыязджаць у Аўстралію. Морысан таксама адзначыў, што будзе разглядаць магчымасць увядзення каранціну і абмежаванні ў перамяшчэнні людзей.

Каб стрымаць распаўсюджанне эпідэміі, улады Аўстраліі парэкамендавалі грамадзянам краіны трымацца адзін ад аднаго на адлегласці не менш за два метры ў якасці прэвентыўнай меры распаўсюджання інфекцыі. Таксама ў краіне забаронены масавыя мерапрыемствы з удзелам больш за 500 чалавек. 21 сакавіка ўлады Аўстраліі таксама зачынілі галоўны гарадскі сіднэйскі пляж Бондал-Біч.