Ва Ухане 5 дзён запар няма новых выпадкаў заражэння COVID-19
  2020-03-23 16:15:09

У нядзелю ў горадзе Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, не было зарэгістравана ніводнага новага пацверджанага выпадку заражэння COVID-19. Такім чынам, у эпіцэнтры ўспышкі эпідэміі пяць дзён запар захоўваецца нулявы ўзровень гэтага паказчыка.

Камітэт па справах аховы здароўя правінцыі Хубэй заявіў, што ў нядзелю ў гэтай правінцыі таксама зафіксаваны нулявы рост колькасці новых пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19. Пра новыя меркаваныя выпадкі захворвання таксама не паведамлялася ў нядзелю.

У той жа дзень у правінцыі Хубэй зарэгістравана 9 новых выпадкаў са смяротным зыходам, і ўсе яны былі зафіксаваны ва Ухане. Такім чынам, агульная колькасць смяротных выпадкаў у правінцыі дасягнула 3153.

У нядзелю ў Хубэі з бальніц выпісаліся 447 пацыентаў. Сярод 4593 пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў бальніцах, 1343 чалавекі ўсё яшчэ знаходзяцца ў цяжкім стане, 371 -- у крытычным.

На сапраўдны момант правінцыя Хубэй паведаміла аб 67800 пацверджаных выпадках COVID-19, у тым ліку 50005 -- у горадзе Ухань.