У кантынентальным Кітаі за суткі не зарэгістравана новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19
  2020-03-23 16:15:09

У кантынентальным Кітаі ў нядзелю не было зарэгістравана новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19. Пра гэта заявіў у панядзелак Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя Кітая. Паводле ведамства, у кантынентальнай частцы Кітая ў нядзелю было зафіксавана 39 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19.

З тых 39-ці новых завезеных з-за мяжы выпадкаў 10 зафіксаваны ў Пекіне і 10 – у Шанхаі, па 6 выпадкаў - у правінцыях Фуцзянь і Гуандун, па 2 выпадкі -- у правінцыях Шаньдун і Ганьсу, а таксама па адным -- у правінцыях Чжэцзян і Хэнань і ў горадзе Чунцін. Да канца нядзелі агульная колькасць такіх выпадкаў захворвання дасягнула 353, паведамілі ў ведамстве.

Па паведамленні камітэта, у нядзелю было выяўлена 47 новых выпадкаў з падазрэннем на заражэнне каранавірусам новага тыпу. У той дзень таксама было зафіксавана дзевяць новых выпадкаў са смяротным зыходам, усе яны адбыліся ў правінцыі Хубэй. За нядзелю з бальніц выпісаліся 459 пацыентаў, у той час колькасць хворых у цяжкім стане знізілася на 96 пацыентаў -- да 1749 чалавек.

Да канца нядзелі ў кантынентальным Кітаі ў агульнай складанасці налічвалася 81093 пацверджаныя выпадкі захворвання, з якіх 5120 пацыентаў зараз праходзяць лячэнне, 72703 пацыенты вылечыліся і пакінулі бальніцы, 3270 чалавек памерлі. Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 10701 чалавек, што мелі цесныя кантакты з хворымі. У нядзелю 661 чалавек быў вызвалены ад меднагляду.

Таксама да канца нядзелі ў Сянгане, Аамэнэ і на Тайване колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу склала 317, 21 і 169 адпаведна. У Сянгане ад COVID-19 памерлі 4 чалавекі, на Тайване – двое. У Сянгане, Аамэне і на Тайване бальніцы пакінулі адпаведна 100, 10 і 28 пацыентаў пасля выздараўлення.