У рамках барацьбы з беднасцю Гуансі рэалізуе праекты па забеспячэнні бяспекі пітной вады ў сельскіх раёнах
  2020-03-24 11:27:13

23 сакавіка-у цяперашні час амаль палова жыхароў Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (ГЧАР, Паўднёвы Кітай), якія пражываюць за рысай беднасці , жыве ў раёнах каменнага апустыньвання, якія ахопліваюць дзясяткі паветаў і раёнаў. З моманту старту рэалізацыі плана 13-й пяцігодкі ў 2016 г. ГЧАР паскоранымі тэмпамі ажыццяўляе праекты па забеспячэнні бяспекі пітной вады ў сельскіх раёнах, прымаючы розныя меры па будаўніцтве новых аб'ектаў воднай гаспадаркі і рэканструкцыі наяўных сетак трубаправодаў. Усе гэтыя меры па забеспячэнні бяспекі пітной вады для насельніцтва ў раёнах каменнага апустыньвання значна дапамагаюць барацьбе з беднасцю.