У Камбоджы колькасць людзей, што заразіліся COVID-19, дасягнула 84
  2020-03-24 11:27:13

Міністэрства аховы здароўя Камбоджы ў нядзелю ўвечары апублікавала заяву, паведаміўшы, што ў краіне ў той дзень быў зарэгістраваны 31 новы выпадак заражэння каронавірусам новага тыпу /COVID-19/, агульная колькасць тых, што заразіліся, дасягнула 84, два чалавекі вылечыліся. У заяве гаворыцца, што 29 з 31 новых захварэлых сталі турысты з Францыі, якія 18 сакавіка прыбылі ў горад Сіянуквіль аднайменнай правінцыі Камбоджы, яшчэ двое - грамадзяне Камбоджы, якія з'яўляліся іх гідамі.

У цяперашні час яны ізаляваныя і праходзяць лячэнне ў адной з гасцініц у горадзе Сіянуквіль.