Кітай распрацаваў эталонныя матэрыялы для монакланальных антыцелаў да COVID-19
  2020-03-24 11:27:13

23 сакавіка -- кітайскія даследчыкі распрацавалі стандартныя матэрыялы эталонаў двух монакланальных антыцелаў, каб дапамагчы ў выяўленні каронавіруса новага тыпу.

Эталонныя матэрыялы для чалавечых монакланальных антыцелаў IgG, распрацаваныя Навукова-даследчым інстытутам метралогіі КНР, былі адобраны дзяржаўным Упраўленнем па рэгуляванні рынку ў якасці дзяржаўных эталонных матэрыялаў, перадае кітайская газета "Кэцзі жыбаа" /Science and Technology Daily/.

З моманту ўзнікнення эпідэміі каронавіруса новага тыпу імунааналізы, заснаваныя на дэтэкцыі антыцелаў IgM і IgG у пацыентаў з новай каронавіруснай пнеўманіяй COVID-19, лічыліся важным дадаткам да метаду тэставання нуклеінавых кіслот.

Як паведаміў супрацоўнік Інстытута Дай Сіньхуа, новыя эталонныя матэрыялы ў дачыненні да антыцелаў у спалучэнні з распрацаванымі раней эталоннымі матэрыяламі для тэставання нуклеінавых кіслот могуць у больш значнай ступені павысіць дакладнасць дэтэкцыі.

Па стане на 16 сакавіка Дзяржаўнае ўпраўленне кантролю над лекавымі сродкамі Кітая зацвердзіла ў агульнай колькасці 11 відаў набораў для тэставання на нуклеінавыя кіслоты і восем відаў рэагентаў для вызначэння антыцелаў да COVID-19.

Эталонныя матэрыялы для канкрэтных антыцелаў могуць даць дакладную і надзейную гарантыю для распрацоўкі тэставых набораў і рэагентаў для тэставання на COVID-19 ад розных вытворцаў, паведамляе газета.