Традыцыйная кітайская медыцына даказала эфектыўнасць у лячэнні COVID-19
  2020-03-24 11:27:13

Прэпараты традыцыйнай кітайскай медыцыны даказалі сваю эфектыўнасць у лячэнні COVID-19, заявіў кіраўнік парткама Дзяржупраўлення КНР па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны Юй Яньхун. Паводле яго слоў, лепш за ўсё зарэкамендавалі сябе два прэпараты. Першы -- прыгатаваныя з 13 кветак і зёлак пілюлі «Ляньхуа цінвэнь» здымаюць жар, палягчаюць кашаль, дапамагаюць пры запаленні лёгкіх. Іх выкарыстоўвалі для лячэння пацыентаў са слабымі сімптомамі COVID-19. Гэты прэпарат атрымаў прызнанне італьянскіх медыкаў, у Італію для барацьбы з пнеўманіяй ужо адпраўлена 100 тыс. упаковак гэтых пілюль. Пацыентаў у крытычным стане лячылі ў тым ліку пры дапамозе ін'екцый прэпарата «Сюэбіцзін», прыгатаванага з экстракта пяці лекавых раслін.

У агульнай складанасці ў Кітаі 91,5% пацыентаў з каранавіруснай пнеўманіяй лячыліся з выкарыстаннем метадаў традыцыйнай кітайскай медыцыны. У 90% выпадкаў гэта дало станоўчы вынік.

Традыцыйная кітайская медыцына актыўна развіваецца за мяжой. Клінікі ТКМ адкрыты ў 183 краінах. 103 члены СААЗ ухвалілі выкарыстанне акупунктуры.