У Шанхаі зарэгістраваны новы лакальны выпадак COVID-19, завезены з-за мяжы
  2020-03-24 17:33:28

У панядзелак у Шанхаі зафіксаваны новы лакальны выпадак заражэння ад хворага на COVID-19 чалавека, які прыехаў з-за мяжы, а таксама зарэгістравана дзевяць пацверджаных завезеных з-за мяжы выпадкаў захворвання, паведаміў у аўторак гарадскі камітэт па справах аховы здароўя.

Новы пацыент, які пастаянна пражывае ў Шанхаі, падчас сваёй дзелавой паездкі 14-15 сакавіка меў цесныя кантакты з хворым, якія прыехаў з-за мяжы ў правінцыю Гуандун. У сувязі з гэтым да канца панядзелка агульная колькасць пацверджаных лакальных выпадкаў захворвання COVID-19 у Шанхаі дасягнула 339.

Па стане на канец панядзелка ў Шанхаі зарэгістравана ў агульнай складанасці 75 завезеных з-за мяжы выпадкаў захворвання COVID-19, яшчэ 20 чалавек з падазрэннем на заражэнне знаходзяцца на каранціне для далейшага пацверджання, заявілі ў ведамстве.