Віцэ-прэзідэнт Эквадора выказаў удзячнасць Кітаю за медыцынскія сродкі для прафілактыкі COVID-19
  2020-03-24 17:33:28

Пасольства КНР у Кіта ў панядзелак перадало ў дар Эквадору сродкі для прафілактыкі COVID-19. У цырымоніі прыняў удзел віцэ-прэзідэнт Эквадора Ота Саненхольснер. Ён адзначыў, што Кітай -- першая краіна, якая дала Эквадору рэсурсы для барацьбы з COVID-19. Кіта надае асаблівую ўвагу вопыту КНР па супрацьдзеянні інфекцыі і спадзяецца на больш хуткае стрымліванне распаўсюджання віруса.

Выступаючы на мерапрыемстве, пасол Кітая ў Эквадоры Чэнь Гаю заявіў, што Пекін суперажывае цяжкасцям Эквадора, гатовы аказаць яму яшчэ большую падтрымку і дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй.

Паведамляецца, што Кітай перадаў Эквадору медыцынскую ахоўную вопратку, інфрачырвоныя тэрмометры і інш.