МЗС КНР: Кітай заклікае ЗША спыніць палітызаваць COVID-19
  2020-03-24 17:33:28

Кітай настойліва заклікае ЗША спыніць палітызаваць каронавірусную інфекцыю (COVID-19) і ганьбіць Кітай, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС Гэн Шуан.

Гэн Шуан зрабіў такую заяву падчас брыфінгу для журналістаў у адказ на пытанне, якое тычыцца нядаўніх галаслоўных сцвярджэнняў з боку ЗША.

Як паведаміў журналістам 21 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, ён шкадуе, што "Кітай не паведамляў нам, што менавіта адбывалася ў Кітаі". Пры гэтым Белы дом, як паведамляецца, запускае камунікацыйны план пры ўдзеле некалькіх федэральных агенцтваў, які засяроджаны на абвінавачванні Кітая ў арганізацыі ўтойвання інфармацыі і стварэнні глабальнай пандэміі.

Кітайскі бок звярнуў увагу на адпаведныя паведамленні, сказаў Гэн Шуан, адзначыўшы, што 20 сакавіка дзяржсакратар ЗША Майк Пампея абвінаваціў Кітай, Расію і Іран у "правядзенні кампаній па дэзінфармацыі аб пандэміі каранавіруса новага тыпу".

Назваўшы абвінавачванні ЗША нязграбнай спробай паклёпу, дыпламат падкрэсліў, што Кітай з самага пачатку адкрытым, празрыстым і адказным чынам дзяліўся самай апошняй інфармацыяй аб эпідэмічнай сітуацыі ў краіне з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), а таксама адпаведнымі краінамі і рэгіёнамі свету, уключаючы ЗША.

Намаганні Кітая атрымалі высокую ацэнку з боку міжнароднай супольнасці, сказаў Гэн Шуан, дадаўшы, што апошнія два месяцы кітайскі народ прыкладвае ўсе намаганні для барацьбы з эпідэміяй COVID-19, што дапамагло выйграць каштоўны час для іншых краін.

"Разам з распачатым 3 студзеня рэгулярным абменам інфармацыяй з СААЗ і ўсімі краінамі, уключаючы ЗША, 23 студзеня Кітай абвясціў аб закрыцці выязных шляхоў з горада Ухань (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай)", -- сказаў Гэн Шуан.

2 лютага, калі ў ЗША было зарэгістравана ўсяго каля 10 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19, амерыканскі ўрад абвясціў аб сваім рашэнні цалкам забараніць уезд у краіну замежнікам, якія наведалі Кітай у апошнія 14 дзён. На працягу наступных 50 дзён колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША ўзрасла да 30 000, сказаў Гэн Шуан, задаўшы пытанне: "якія эфектыўныя меры прынялі ЗША за 50 дзён?".

Адзначыўшы, што ЗША цалкам патрацілі каштоўны час, выйграны Кітаем у барацьбе з эпідэміяй COVID-19, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР нагадаў, што паклёп, пошук казла адпушчэння і перакладанне віны на іншых з'яўляюцца амаральнымі і безадказнымі паводзінамі.

"Падобныя дзеянні не прынясуць карысці працы ЗША па прафілактыцы COVID-19 і глабальнаму супрацоўніцтву ў галіне кантролю за пандэміяй", -- падкрэсліў ён.

Кітай заклікае ЗША належным чынам займацца сваімі справамі і гуляць канструктыўную ролю ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва па барацьбе з пандэміяй і абароне глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя, сказаў Гэн Шуан.