Ухань дазволіў рыэлтарскім кампаніям аднаўляць працу партыямі
  2020-03-24 17:33:28

24 сакавіка ўлады дазволілі рыэлтарскім кампаніям аднаўляць працу партыямі ў г. Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй ў Цэнтральным Кітаі.

Урад падтрымлівае гэтыя кампаніі ў правядзенні анлайнавых і афлайнавых маркетынгавых мерапрыемстваў спарадкаваным чынам, каб забяспечыць стабільнае і здаровае развіццё жыллёвага сектара, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у панядзелак Уханьскім гарадскім жыллёвым упраўленнем.

Аднак кампаніі, якія займаюцца нерухомасцю, павінны строга выконваць правілы прафілактыкі і барацьбы з эпідэміяй каронавіруснай інфекцыі. Яны павінны ўзмацніць пастаўкі ахоўных матэрыялаў і нагляд за здароўем персаналу, а таксама актывізаваць яго навучанне, каб аднаўленне працы на прадпрыемствах было бяспечным і спарадкаваным, сказана ў паведамленні.

Урад будзе і далей спрашчаць працэдуры разгляду і зацвярджэння для гэтых кампаній, гаворыцца ў дакуменце.