Пекін робіць больш жорсткімі супрацьэпідэмічныя захады для ўсіх пасажыраў, якія прыязджаюць з-за мяжы
  2020-03-24 17:33:28

Усе пасажыры, якія з серады прыбываюць у кітайскую сталіцу, павінны прайсці цэнтралізаваны каранцін і тэставанне на нуклеінавыя кіслоты. Такое рашэнне прыняла Пекінская адміністрацыя.

Пекін робіць больш жорсткімі супрацьэпідэмічныя меры ў сувязі з ростам колькасці завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19.

Новае правіла таксама будзе распаўсюджвацца на тых, хто наведвае горад пасля ўезду на тэрыторыю краіны праз іншыя раёны на працягу 14 дзён.

Выдаткі, звязаныя з каранцінам, аплачваюцца самастойна тымі, хто прыбыў.

У панядзелак у кітайскай сталіцы быў зафіксаваны 31 новы завезены з-за мяжы выпадак COVID-19.