За суткі ў кантынентальнай частцы Кітая зарэгістравана 47 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19
  2020-03-25 19:31:39

У Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР у сераду заявілі аб атрыманні паведамленняў аб 47 новых завезеных з-за мяжы выпадках COVID-19 за аўторак. Такім чынам, агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19 у Кітаі / без уліку даных Сянгана, Аамэня і Тайваня / дасягнула 474.

З 47 завезеных выпадкаў 19 было зафіксавана ў Шанхаі, па пяці - у Пекіне і прав. Гуандун / Паўднёвы Кітай /, па чатыры- у горадзе Цяньцзінь і прав. Фуцзянь / Усходні Кітай /, па два - у аўтаномным раёне Унутраная Манголія / Паўночны Кітай /, правінцыях Цзянсу / Усходні Кітай / і Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / і па адным - у правінцыях Цзілінь / Паўночна-Усходні Кітай /, Чжэцзян / Усходні Кітай /, Шаньдун / Усходні Кітай / і Шэньсі / Паўночна-Заходні Кітай /, паведамілі ў ведамстве. -0-