За суткі ў кантынентальнай частцы Кітая з бальніц выпісаўся 491 пацыент, што вылечыўся ад пнеўманіі новага тыпу
  2020-03-25 19:31:33

У аўторак у агульнай колькасці 491 пацыент, штоівылечыўся ад новай каронавіруснай пнеўманіі COVID-19, быў выпісаны з бальніц у кантынентальнай частцы Кітая. Пра гэта паведаміў у сераду Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Па стане на канец аўторка ў агульнай колькасці 73 650 пацыентаў выпісаліся са шпіталяў пасля акрыяння, гаворыцца ў штодзённай справаздачы камітэта.

Паводле даных на канец аўторка, у кантынентальнай частцв Кітая было зарэгістравана ў агульнай колькасці 81 218 пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19, 3281 чалавек памёр ад гэтай хваробы. -0-