Вялікая кітайская сцяна зноў адкрыта для наведвальнікаў
  2020-03-25 19:31:33

Знакаміты ўчастак Вялікай кітайскай сцяны Бадалін у Пекіне часткова адкрыўся ў аўторак праз больш за два месяцы з моманту яго закрыцця з-за ўспышкі эпідэміі каронавіруса новага тыпу.

Маляўнічы раён будзе адкрыты з 09:00 да 16:00, а штодзённая колькасць наведвальнікаў будзе абмежавана да 19,5 тыс. чалавек. Па стане на 14:00 аўторка, у агульнай колькасці 892 чалавекі прайшлі анлайн-рэгістрацыю на наведванне славутасці.

Наведвальнікам неабходна загадзя забраніраваць квіткі на афіцыйным сайце або праз Wechat, а таксама зарэгістравацца ў адмысловым міні-дадатку для атрымання кода здароўя. Акрамя таго, пры ўваходзе на аб'ект трэба прайсці праверку тэмпературы цела.

Для прадухілення навалы людзей быў распрацаваны маршрут экскурсій аднабаковага цыклу. Канатная дарога, Музей Вялікай кітайскай сцяны, старажытная Вялікая сцяна і некаторыя іншыя ўчасткі застануцца пакуль зачыненымі.

Бадалін, размешчаны ў пекінскім раёне Яньцін амаль у 60 км на паўночны захад ад цэнтра кітайскай сталіцы, стаў першым адкрытым для турыстаў участкам і самым папулярным накірункам для наведвання Вялікай кітайскай сцяны. У 2018 годзе яго наведалі больш за 9,9 млн чалавек. -0-