Кітай адправіў у Італію трэцюю групу медыцынскіх экспертаў
  2020-03-25 19:31:33

Група ў складзе 14 медыцынскіх экспертаў з правінцыі Фуцзянь / Усходні Кітай / раніцай у сераду вылецела ў Італію на чартэрным самалёце для аказання дапамогі гэтай краіне ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19.

У склад групы ўваходзяць эксперты з некалькіх бальніц і Цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў прав. Фуцзянь, а таксама эпідэміёлаг з Кітайскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў і пульманолаг з правінцыі Аньхой / Усходні Кітай /.

Гэтыя эксперты спецыялізуюцца ў такіх галінах, як пульманалогія, інтэнсіўная медыцына, навука аб інфекцыйных захворваннях, кантроль інфекцыйных захворванняў, традыцыйная кітайская медыцына / ТКМ / і сястрынскі догляд за хворымі.

У шжраг іх задач увойдуць абмен з мясцовымі бальніцамі і экспертамі вопытам у галіне прафілактыкі і кантролю COVID-19 і прадастаўленне ім рэкамендацый па дыягностыцы і лячэнні пацыентаў з COVID-19.

Яны таксама распаўсюдзяць сярод кітайскіх эмігрантаў, этнічных кітайцаў і кітайскіх студэнтаў, якія пражываюць або навучаюцца ў Італіі, веды ў галіне прафілактыкі і кантролю COVID-19, а таксама дадуць ім ахоўныя сродкі і прэпараты ТКМ.

Кітайскія эксперты ў асноўным будуць працаваць у італьянскім рэгіёне Таскана. -0-