Кітай папярэдзіў пра нясенне адказнасці парушальнікаў пагранічных каранцінных правілаў незалежна ад іх грамадзянства
  2020-03-25 19:31:33

Любыя кітайскія ці замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства будуць у роўнай ступені несці адказнасць у адпаведнасці з кітайскімі законамі за парушэнне пагранічных каранцінных правілаў пры ўездзе і выездзе з Кітая. Пра гэта паведамілі ў аўторак прадстаўнікі Вярхоўнага народнага суда і Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР.

Кітайскія ўлады апублікавалі цыркуляр з шасцю відамі супрацьпраўных дзеянняў, якія будуць лічыцца парушэннем пагранічных каранцінных мер. Дакумент накіраваны на грамадзян, дзеянні якіх прыводзяць да распаўсюджвання або ствараюць рызыку распаўсюджвання падлягаючых каранціну інфекцыйных захворванняў, вызначаных Дзяржсаветам КНР, такіх як чума, халера, жоўтая ліхаманка і COVID-19.

Усім асобам, якія заражаныя інфекцыйнымі захворваннямі або падазраюцца ў наяўнасці такіх хвароб, у выпадку адмовы ад праходжання каранціннай праверкі або наўмысна няправільнага запаўнення дэкларацыі аб стане свайго здароўя ў пунктах памежнага кантролю Кітая, у прыватнасці, у міжнародных аэрапортах, пагражае крымінальнае пакаранне, гаворыцца ў цыркуляры, апублікаваным 16 сакавіка. -0-