У правінцыі Хубэй аднаўляюцца чыгуначныя зносіны
  2020-03-25 19:31:33

У правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай / пачалося аднаўленне чыгуначных зносін.

Прыбыццё і адпраўленне цягнікоў будзе адноўлена, пачынаючы з серады па ўсёй правінцыі, за выключэннем 17 станцый ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры рэгіёну. Пра гэта паведаміла Уханьскае падраздзяленне Кітайскіх чыгунак.

Саставы пачнуць прыбываць на 17 чыгуначных станцый ва Ухань з 28 сакавіка, тады як адпраўленне цягнікоў з Уханьскіх станцый будзе адноўлена толькі 8 красавіка, паведамілі ў кампаніі. --0--