Каментарый: «Тавары з надпісам "Зроблена ў Кітаі" -- небяспечныя і таксічныя?»
  2020-03-26 11:46:26

У апошнія некаторыя амерыканскія палітыкі пачалі актыўна называць COVID-19 «кітайскім вірусам» і «ўханьскім вірусам». Разам з гэтым, некаторыя людзі на Захадзе распаўсюджваюць чуткі, што прадукты з Кітая заражаныя вірусам, і заклікалі байкатаваць тавары, зробленыя ў КНР.

Такія сенсацыйныя па сваёй абсурднасці выказванні аналагічныя практыцы расавай дыскрымінацыі і палітычных нападаў на пачатку распаўсюджвання эпідэміі. Іх мэта складаецца выключна ў тым, каб ачарніць аблічча Кітая, а таксама справакаваць наяўныя і стварыць новыя супярэчнасці паміж КНР і іншымі краінамі -- усё гэта ў мэтах пагоні за фінансавай нажывай і палітычнай выгадай.

На сваім афіцыйным сайце Сусветная арганізацыя аховы здароўя даўно дакладна вызначыла, што заразіцца каранавірусам праз прадукты і тавары, вырабленыя ў Кітаі, нельга. Вірус не можа перадавацца праз любыя прадукты, вырабленыя ў любой краіне, у якой пацверджаны выпадкі COVID-19.

З'яўляючыся найбуйнейшым у свеце вытворцам медыцынскага ахоўнага адзення і масак, пасля ўспышкі эпідэміі некаторы час нават сам Кітай сутыкаўся з дэфіцытам медыцынскіх сродкаў і тавараў. Па меры таго як сітуацыя ў барацьбе з эпідэміяй паляпшаецца, фабрыкі адпаведных галін у Кітаі аднавілі працу і вытворчасць, на рынак імкліва выпускаецца вялікая колькасць медыцынскіх тавараў. У Кітаі толькі медыцынскіх масак штодня вырабляецца 116 млн адзінак, што прыкладна ў 12 разоў больш, чым да ўспышкі эпідэміі.

Паспяхова змагаючыся з эпідэміяй унутры краіны, грунтуючыся на канцэпцыі фарміравання супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і адказнасці буйной дзяржавы, Кітай аказвае пасільную дапамогу іншым краінам. КНР прадастаўляе неабходныя медыцынскія матэрыялы ў дзясяткі краін і рэгіёнаў свету. Як паведаміў губернатар Нью-Ёрка, штат мае патрэбу ў 30 тысячах апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, а іх у наяўнасці толькі 5-6 тысяч. Старшы навуковы супрацоўнік Ельскага ўніверсітэта Стэф Роўч на днях напісаў артыкул, у якім адзначыў, што калі ЗША і Кітай змогуць аб'яднаць намаганні ў барацьбе з эпідэміяй, то гэта выратуе жыцці многіх амерыканцаў. Аднак паўстае лагічнае пытанне: ці прыслухаюцца амерыканскія палітыкі да заклікаў і парадаў або захаваюць пазіцыю супрацьстаяння, нават нягледзячы на пагрозу жыцця і здароўя мільёнам грамадзян ЗША?

26 сакавіка старшыня КНР СІ Цзіньпін прыме ўдзел у відэа-саміце «Групы дваццаці», прысвечаным супрацьстаянню COVID-19. Кітайскі бок спадзяецца, што, карыстаючыся гэтым выпадкам, міжнародная супольнасць прасуне сумеснае папярэджанне і кантроль над распаўсюджваннем каранавіруса, удасканаленне глабальнага кіраванне ў сферы аховы здароўя, а таксама зможа справіцца з наступствамі ўдараў, нанесеных COVID-19 па глабальнай эканоміцы. Аглядальнікі адзначаюць, што ў ключавы момант барацьбы з эпідэміяй Кітай праяўляе важную ролю.

Адзіна правільным выбарам для ўсіх з'яўляецца ўзаемнае супрацоўніцтва і адзіны падыход да COVID-19 як да агульнага ворагу чалавецтва. Палітыкі, якія выкарыстоўваюць вірус як інструмент для маніпуляцый і спекуляцый, а таксама нарошчвання палітычнага капіталу, самі сталі ахвярамі «палітычнага віруса». - Р -