У 2020 годзе дабаўленая вартасць галіны прамысловага інтэрнэту Кітая прагназуецца на ўзроўні 438 млрд долараў
  2020-03-26 11:46:26

Паводле апошняга прагнозу, у 2020 годзе дабаўленая вартасць галіны прамысловага інтэрнэту Кітая дасягне 3,1 трлн юаняў, павялічыўшыся на 47,9% у параўнанні з паказчыкам папярэдняга года. У тым ліку дабаўленая вартасць у памеры 652 млрд юаняў будзе створана за кошт развіцця асноўных сектараў галіны прамысловага інтэрнэту, а 2,49 трлн юаняў -- дзякуючы інтэграцыі прамысловага інтэрнэту з іншымі галінамі, гаворыцца ў апублікаваным напярэдадні дакладзе Акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая. У бягучым годзе галіна прамысловага інтэрнэту забяспечыць 2,9% ВУП Кітая, пры гэтым яе ўклад у рост ВУП перавысіць 11%, паказана ў дакладзе. Як чакаецца, сёлета галіна створыць звыш 2,55 млн новых працоўных месцаў, гаворыцца ў прагнозе. У 2018 і 2019 гадах дабаўленая вартасць галіны прамысловага інтэрнэту ў Кітаі, адпаведна, склала 1,42 і 2,13 трлн юаняў. Прамысловы інтэрнэт стане адным з найбольш актыўных напрамкаў у нацыянальнай эканоміцы, гаворыцца ў дакладзе. -Р -