ЗША пачалі ўносіць разлад у адносіны Кітая з іншымі краінамі
  2020-03-26 14:45:52

Амерыканскі інфармацыйны вэб-сайт TheDailyBeast на днях апублікаваў унутраныя паведамленні чыноўнікаў ЗША, што дазволіла свету даведацца пра тое, што Злучаныя штаты спрабуюць сістэматычна абліваць Кітай брудам, выкарыстоўваючы дзяржаўную машыну, у мэтах пераносу палітычнага ціску і збору выбарчых бюлетэняў.

У рэпартажы TheDailyBeast спасылаліся на словы аднаго з чыноўнікаў ЗША, які адзначыў, што ад іх патрабуюць «усімі магчымымі спосабамі распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што ўсё завязана на Кітаі».

Расісцкія дзеянні некаторых палітыкаў Злучаных Штатаў выклікалі крытыку міжнароднай супольнасьці. Спецкарэспандэнт ААН Тэндаўі Ачыумі 23 сакавіка адзначыў, што спроба звязаць нейкае захворванне з канкрэтнай краінай або нацыяй з'яўляецца безадказнай і выклікае непакой.

22 сакавіка ў час інтэрв'ю часопісу Science кіраўніка Інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША Энтані Фаўчы спыталі, ці будзе ён называць новы каранавірус «кітайскім вірусам», як гэта робіць Трамп. Эксперт адказаў: «Ніколі!».

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея падчас інтэрв'ю тэлекампаніі "Фокс" знарок спрабаваў убіць клін у адносіны паміж Кітаем і Італіяй. А старшыня камісіі гандлю Белага дома Петэр Навара кінуў у Кітай чарговы ком бруду, адзначыўшы, што, аказваючы гуманітарную дапамогу іншым дзяржавам, Кітай тым самым ажыццяўляе прапаганду. Амерыканскія палітыкі аказваюць сур'ёзны пасіўны ўплыў на міжнароднае супрацоўніцтва ў супрацьэпідэмічнай барацьбе.

На справе Кітай, калі і мае намер з кімсьці змагацца, дык толькі з вірусам. Як адзначыў былы намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі Мішэль Герачы, «акно магчымасці» міжнароднай медыцынскай дапамогі адкрыта для ўсіх. Ці скарысталіся ЗША гэтым «акном магчымасці»? У той час, калі Італія перажывае вельмі цяжкія дні і сутыкнулася з крайнім дэфіцытам супрацьэпідэмічных сродкаў, амерыканскія ваенныя вывезлі з Італіі 500 тысяч тампонаў, якія выкарыстоўваюцца падчас збору мазкоў пры правядзенні тэстаў на каранавірус. Белы дом таксама паспрабаваў атрымаць эксклюзіўныя правы на вакцыну ад каранавіруса, якую распрацоўваюць нямецкія навукоўцы.

У момант эпідэміі Кітай не толькі змагаецца з вірусам ў сваёй краіне, але і дае максімальную дапамогу іншым дзяржавам. Маральны і адказны падыход Кітая заваяваў высокую ацэнку міжнароднай супольнасці. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на днях падзякавала Кітаю за дапамогу і заявіла, што ў цяжкі момант краіны павінны падтрымліваць адна адну. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута даследавання міжнародных пытанняў Сінгапура Ох Эй Сан лічыць, што прадастаўленне Кітаем дапамогі іншым краінам пасля стабілізацыі сітуацыі з COVID-19 унутры краіны -- добрым пачатак глабальнага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва.

Амерыканскім палітыкам варта звяртаць увагу на абарону здароўя амерыканскіх грамадзян. Як адзначаецца ў артыкуле старшага навуковага супрацоўніка Ельскага ўніверсітэта Стывена Роўча, у ЗША няма ўжо часу для фальшывых гонараў, і калі яны не паскораць крокі, то ахвяр будзе яшчэ больш. - Р -