МЗС КНР: Кітай стварае спрыяльныя ўмовы для паставак медыкаментаў за мяжу па камерцыйных каналах
  2020-03-26 14:45:52

Кітай, задаволіўшы ўнутраны попыт, імкнецца стварыць спрыяльныя ўмовы для паставак медыкаментаў у іншыя краіны па камерцыйных каналах. Пра гэта 25 сакавіка паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, пакупнікі з шэрагу краін падпісалі з кітайскімі кампаніямі кантракты на закупку медыцынскіх вырабаў, уключаючы маскі, тэсты, ахоўныя касцюмы, акуляры і інш.

Гэн Шуан адзначыў, што Кітай не ўвёў ніякіх мер, накіраваных на абмежаванне знешняга гандлю ў гэтым сегменце, і заўсёды падтрымлівае пашырэнне экспарту кітайскіх тавараў. Ён выказаў упэўненасць, што па меры аднаўлення вытворчасці і нацыянальнай эканомікі Кітай будзе і далей аказваць падтрымку міжнароднай супольнасці ў барацьбе з эпідэміяй. - Р -