Школы сярэдняй і вышэйшай прыступкі ў гарадской акрузе Іньчуань ў Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне сёння аднавілі працу ў звычайным рэжыме. Па наяўнай інфармацыі, ва ўсіх школах была ўзмоцнена прафілактычная работа, прыняты шэраг мер, уключаючы вымярэнне тэмпературы, правядзенне навучання ў падгрупах, запас рэзерваў супрацьэпідэмічных сродкаў, што дазволіла спарадкаваным і бяспечным чынам аднавіць заняткі. - Р -