У знак жалобы на плошчы Цяньаньмэнь прыспушчаны дзяржаўны сцяг КНР
  2020-04-04 15:07:13

Сёння, 4 красавіка, у традыцыйнае Свята памінання памерлых у Кітаі праходзіць дзяржаўная цырымонія ў памяць загінулых у супрацьстаянні новай каронавіруснай інфекцыі і тых суайчыннікаў, хто памёр ад гэтага захворвання. Дзяржаўныя сцягі па ўсёй краіне, у амбасадах і консульствах КНР за мяжой прыспушчаныя ў знак жалобы, адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.

Сёння раніцай на плошчы Цяньаньмэнь у знак жалобы быў прыспушчаны дзяржаўны сцяг КНР.