Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ЦК НРПЛ Бунянгам Варачытам
  2020-04-04 15:07:13
3 красавіка генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Лаоса, генеральным сакратаром Цэнтральнага Камітэта Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса Буннянгам Варачытам.

Сі Цзіньпін выказаў цвёрдую падтрымку ўраду і народу Лаоса ў барацьбе з эпідэміяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу, падкрэсліўшы, што ў крытычны момант барацьбы з эпідэміяй COVID-19 таварыш генеральны сакратар неадкладна накіраваў Кітаю ліст са словамі спачування і падтрымкі.

Шчырую падтрымку, аказаную Лаосам, кітайскі народ захоўвае ў сэрцы. Кітай будзе і надалей прадастаўляць Лаосу неабходную матэрыяльную і іншую дапамогу. Упэўнены, што пад моцным кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта партыі Лаоса на чале з таварышам генеральным сакратаром лаоскі народ зможа перамагчы эпідэмію, сказаў Сі Цзіньпін.

Бунянг Варачыт падчас размовы выказаў шчырую падзяку за тое, што Кітай своечасова падзяліўся з Лаосам вопытам у галіне процідзеяння эпідэміі і аказаў медыцынскую і матэрыяльную дапамогу. Усё гэта чарговы раз даказала факт дружбы паміж народамі дзвюх краін.