У Кітаі адноўлена будаўніцтва 85% жылля і аб'ектаў гарадской інфраструктуры
  2020-04-04 15:07:13

Па стане на 1 красавіка, у Кітаі адноўлена будаўніцтва 85 працэнтаў жылля і аб'ектаў гарадской інфраструктуры. Пра гэта падчас відэаканферэнцыі 3 красавіка паведаміла Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва КНР.

У цэлым па краіне будаўнічыя работы запушчаныя на 158700 з 186600 аб'ектаў жылля і гарадской інфраструктуры.

Міністэрства адзначыла, што для далейшага аднаўлення будаўнічых работ неабходна дапамагчы прадпрыемствам пераадолець практычныя цяжкасці з персаналам, сыравінай і супрацьэпідэмічнымі сродкамі, а таксама разблакаваць першасныя і другасныя звёны вытворчых ланцужкоў.

Міністэрства заклікала нарошчваць намаганні па пераадоленні негатыўнага эфекту эпідэміі, рэканструкцыі састарэлага сельскага жылля і прыярытэтнай падтрымкі бедных раёнаў, каб забяспечыць поўную рэалізацыю праектаў будаўніцтва жылля на працягу першай паловы бягучага года. --0--