Міністэрства аховы здароўя Беларусі перагледзела падыходы да назірання за пацыентамі
  2020-04-04 15:07:13
Міністэрства аховы здароўя Беларусі перагледзела падыходы да назірання за пацыентамі, якія з'яўляюцца кантактамі інфіцыраваных COVID-19. Пра гэта ў пятніцу паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра аховы здароўя Алену Богдан.

Ведамства прааналізавала выяўленне каронавіруснай інфекцыі ў пацыентаў, якія з'яўляюцца кантактамі першага і другога узроўняў. "Мы правялі дэталёвы аналіз, які паказаў, што ў кантактаў першага ўзроўню захворванне выяўляецца на 2-5-ы дзень. Таму на 6-7-я суткі будзе зроблены аналіз на каронавірусную інфекцыю, пры атрыманні адмоўнага выніку пацыента выпішуць дадому. Але мы будзем яго прасіць выконваць меры самаізаляцыі да 14 дзён", -- адзначыла А. Богдан.

У краіне таксама прынята рашэнне аб тым, што кантакты другога ўзроўню пры развіцці ў іх вострых рэспіраторных захворванняў будуць шпіталізавацца, абследавацца на COVID-19. Пры атрыманні адмоўнага выніку і адсутнасці пагаршэння стану здароўя іх выпішуць дадому для працягу лячэння.

Акрамя гэтага, вырашана тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з пнеўманіямі як цяжкай, так і сярэдняй ступені. --0--