За суткі ў Кітаі выяўлена 19 новых пацверджаных выпадкаў COVID-19
  2020-04-04 15:07:13

У Кітаі ў пятніцу было зарэгістравана 19 новых пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19, 18 з якіх былі завезены з-за мяжы. Пра гэта заявіў у суботу Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Новы выпадак лакальнага заражэння COVID-19 быў выяўлены ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай).

Паводле паведамлення камітэта, у гэты дзень таксама было зарэгістравана 4 смяротных выпадкі, усе яны былі зафіксаваныя ў правінцыі Хубэй. Акрамя таго, у пятніцу таксама было выяўлена 11 новых выпадкаў падазрэння на заражэнне вірусам, усе яны былі завезеныя з-за мяжы. -0-