Сі Цзіньпін і іншыя кіраўнікі Кітая ўшанавалі троххвілінным маўчаньнем памяць ахвяраў новай каронавіруснай інфекцыі
  2020-04-04 15:07:13

Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Лі Чжаньшу, Ван Хунін, Чжаа Лэцзи, Хань Чжэн, Ван Цішань і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі прыбылі да павільёна Хуайжэньтан дзяржаўнай рэзідэнцыі Чжуннаньхай.

Роўна ў 10 гадзін па пекінскім часе пад гукі сірэны СПА Сі Цзіньпін і іншыя кіраўнікі ўшанавалі троххвілінным маўчаннем памяць усіх загінуўшых у супрацьстаянні новай каронавіруснай інфекцыі і ўсіх суайчыннікаў, хто памёр ад гэтага захворвання.

Разам з кіраўнікамі краіны смуткавалі жыхары горада Ухань (прав. Хубэй) і ўсяго Кітая. Людзі ўспаміналі ахвяр каронавіруснай трагедыі на фоне сігналу трывогі супрацьпаветранай абароны і транспартных гудкоў.