Першая партыя медыцынскай гуманітарнай дапамогі з Кітая прыбыла ў Беларусь
  2020-04-06 11:25:18

Першая партыя медыцынскай гуманітарнай дапамогі з Кітая прыбыла ў Беларусь. На борце самалёта, які прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» -- больш за дзве тысячы тэстаў на каранавірус, а таксама медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.

Тэсты будуць накіраваны ў цэнтральную лабараторыю РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, сродкі абароны -- у інфекцыйную бальніцу, якой зараз гэта вельмі неабходна.