5,57 млн жыхароў кітайскай правінцыі Хубэй вярнуліся да працы
  2020-04-06 15:08:27

Да пятніцы 3 красавіка да працы вярнуліся каля 5,57 млн жыхароў правінцыі Хубэй, якая моцна пацярпела ад эпідэміі. Пра гэта паведаміла правінцыйнае ўпраўленне працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння. З іх у агульнай складанасці 3,46 мільёна чалавек вярнуліся на працоўня месцы за межамі правінцыі Хубэй. Прадстаўнік упраўлення заявіў, што ўлады правінцыі Хубэй арганізавалі звыш 22,6 тыс. чартарных аўтобусных рэйсаў і 60 цягнікоў, каб даставіць 630 тыс. працоўных-мігрантаў ад іх дамоў да прадпрыемстваў, размешчаных за межамі правінцыі.

Напярэдадні ў правінцыі Хубэй не было зарэгістравана ніводнага новага пацверджанага выпадку заражэння COVID-19. На гэты час у правінцыі зафіксавана ў агульнай складанасці 67803 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19, у тым ліку 50008 выпадкаў -- у горадзе Ухань, паведаміў сёння правінцыйны камітэт па справах аховы здароўя.