Дональд Трамп працягвае маніпуляваць навуковымі данымі дзеля палітычнай выгады
  2020-05-20 15:15:25

Днямі кіраўнік Адміністрацыі перспектыўных біямедыцынскіх даследаванняў і развіцця ЗША Рык Брайт быў звольнены са сваёй пасады Белым домам па прычыне таго, што эксперт выказаўся катэгарычна супраць планаў прэзідэнта Дональда Трампа па шырокім прымяненні лекаў ад малярыі для лячэння і прафілактыкі COVID-19.

Па выніках даследаванняў, праведзеных Упраўленнем медыцынскага забеспячэння адстаўных вайскоўцаў ЗША, выкарыстанне хлорахіна і гідраксіхлорахіна, якія прасоўваюцца адміністрацыяй Дональда Трампа, як патэнцыйна эфектыўныя сродкі ад каронавіруса, не мае дастатковага навуковага абгрунтавання. Больш за тое, гэтыя лекі ў пэўнай ступені павялічваюць рызыку смяротнасці пэўных груп пацыентаў. У паказаннях, дадзеных Кангрэсу ЗША, Рык Брайт адзначыў, што супрацьэпідэмічная праца павінна быць выключна навукова абгрунтавана, а не мець нейкую палітычную падаплёку.

Яшчэ ў лютым гэтага года дырэктар Нацыянальнага цэнтра імунізацыі і рэспіраторных захворванняў ЗША Нэнсі Месанье заявіла, што чакае шырокае распаўсюджванне новага каронавіруса ў ЗША. Яна заклікала ўлады сканцэнтравацца на стрымліванні распаўсюджвання каронавіруса ў краіне, а таксама на дастатковым інфармаванні грамадзян аб эпідэмічнай абстаноўцы і ўжывальных мерах. Аднак Дональд Трамп, які часта заніжаў пагрозу віруса, не ўдзяліў тады належнай увагі магчымасці гібелі людзей у выніку эпідэміі. Турбуючыся аб падзенні фондавага рынку ЗША, ён прыгразіў звольніць Нэнсі Месанье. Пагрозы ў свой адрас атрымаў таксама дырэктар Нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў Энтані Фаўчы, які выказаў кампетэнтнае меркаванне пра тое, што ўспышка віруса ў ЗША кантралюецца недастатковым чынам.

Сутыкнуўшыся з крызісам пандэміі, навукоўцы ўсяго свету імкнуцца да пошуку даных і прадастаўляюць канкрэтныя варыянты дзеянняў, на аснове якіх чыноўнікі маглі б прыняць адпаведныя меры. Аднак адміністрацыя Дональда Трампа ігнаруе навуку і навукова абгрунтаваныя пэўныя даныя, дэманструючы сляпую, неабгрунтаваную самаўпэўненасць ва ўмовах эпідэміі, кіруючыся толькі патрэбамі сваёй перадвыбарнай кампаніі.

Як адзначаюць аналітыкі, прычыны правалу адміністрацыі Дональда Трампа ў барацьбе з каронавірусам з вялікай верагоднасцю хаваюцца менавіта ў маніпуляцыях данымі дзеля палітычнай выгады. Гэтыя дзеянні неадэкватныя і патрабуюць хутчэйшай рэакцыі як народу ЗША, так і сусветнай супольнасці.