У Сіньцзяне адкрыўся Хатанскі музей
  2020-05-20 15:15:25

Хатанскі музей афіцыйна адкрыўся для наведванняў у панядзелак у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітаю.

Ператвораны з культурнага цэнтра музей - першы ў акрузе Хатан. Тут прадстаўлена больш за 1300 каштоўных культурных рэліквій, многія з якіх распавядаюць пра гісторыю старажытнага Шаўковага шляху.

Акруга Хатан, размешчаная на краі паўднёвай часткі Тарымскага басейна, з'яўляецца гістарычным месцам, дзе ўсход сустракаўся з захадам уздоўж старажытных "Нефрытавага" і Шаўковага шляхоў.

Такім чынам, у Хатанскага музея ёсць прывілей валодаць выдатнай калекцыяй культурных рэліквій, пачынаючы ад бронзавага посуду, керамікі, нефрыту і манет і заканчваючы старажытнымі кнігамі і іншымі адпаведнымі ўзорамі.

Выстаўленыя тут рэліквіі таксама неабвержна даказваюць, што Сіньцзян са старажытных часоў быў неад'емнай часткай Кітая.

Сярод іх найбольш прывабным для наведвальнікаў можа здацца кавалак парчы з васьмю кітайскімі іерогліфамі, якія азначаюць наступнае: "Пяць зорак узыходзяць на ўсходзе, прыносячы карысць Кітаю".

У 1995 годзе археолагі выявілі гэтую парчу ў грабніцы Нія ў павеце Міньфэн, акругі Хатан. Парча была абвешчаная нацыянальным здабыткам неўзабаве пасля таго, як яе выявілі.

"Тут можна ўбачыць ўзоры з пяці зорак і птушак з жывёламі, якія прыносяць спрыяльнасць, удачу. Вышэйназваныя словы пра карысць Кітаю ўплецены паміж узорамі", патлумачыў Ван Сіньюй, гід Хатанскага музея.

Юй Чжыюн, куратар Музея Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, прачытаў у Хатанскім музеі адмысловую лекцыю пра раскопкі і ахову парчы, а таксама аб прагрэсе ў яе вывучэнні.

У гэтым годзе ў панядзелак адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, яго тэма пазначаная як "Музеі за роўнасць: разнастайнасць і інклюзіўнасць".

Хатанскі музей быў пабудаваны пры садзейнічанні муніцыпалітэта Пекіна, які знаходзіцца ў пары з Хатанам у адпаведнасці з парнай праграмай дапамогі, распачатай у 2010 годзе для падтрымкі Сіньцзяна ў сферах будаўніцтва новай інфраструктуры і садзейнічання мясцоваму развіццю. -0-