«Час "двух сесій" Сі Цзіньпіна»: Інавацыі - галоўная рухаючая сіла развіцця
  2020-05-20 15:15:25

5 сакавіка 2015 года ў рамках панэльнай дыскусіі з удзелам дэпутатаў УСНП ад горада Шанхай у рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што інавацыі - гэта галоўная рухаючая сіла сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Неабходна садзейнічаць развіццю, дзякуючы актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, што прадаставіць яшчэ больш цудоўную будучыню.

Лідар краіны заклікаў знайсці новыя пункты росту, якія нададуць стымул сацыяльна-эканамічнаму развіццю, абапіраючыся на навукова-тэхнічныя інавацыі. Паводле яго слоў, інертнасць ёсць не толькі ў рэчываў, але і людзей. Стары экстэнсіўны шлях развіцця не адпавядае рэаліям. «Для рэалізацыі ўстойлівага развіцця нельга зыходзіць са сваіх уласных інтарэсаў», - нагадвае Сі Цзіньпін.

16 снежня 2015 года на кірмашы «Святло Інтэрнэту» ў рамках Сусветнай канферэнцыі па пытаннях Інтэрнэту ва Учжэне правінцыі Чжэцзян Сі Цзіньпін наведаў стэнд Інтэрнэт-гіганта Alibaba Group. Праслухаўшы прэзентацыю тагачаснага старшыні праўлення кампаніі Ма Юня, Сі Цзіньпін адзначыў: «Alibaba Group - гэта не простая кітайская кампанія, яна мае вялікі ўплыў на сусветнай арэне. Вы павінны адыграць станоўчую ролю ў глабальным сацыяльна-эканамічным адміністрыраванні, заўсёды імкнуцца да інавацый і новых поспехаў. Я ўскладаю на вас вялікія надзеі ».

На палях «Двух сесіі» Сі Цзіньпін шматкроць даваў важныя распараджэнні з нагоды садзейнічання інавацыйнаму развіццю

Удзел у групавой дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад прав. Фуцзянь, 10 сакавіка 2019 года.

«Неабходна сфарміраваць больш спрыяльнае асяроддзе для вядзення і развіцця інавацыйнага бізнесу, рэалізаваць і ўдасканальваць розныя палітычныя меры па заахвочванні прыватнага сектара эканомікі, прадастаўляць льготы малым і сярэднім прадпрыемствам і маладым прыватным прадпрымальнікам, а таксама стварыць механізмы заахвочвання прадпрыемстваў новых і высокіх тэхналогій».

Удзел у панэльнай дыскусіі з удзелам дэпутатаў УСНП ад Шанхая ў рамках 5-й сесіі УСНП 12-га склікання, 5 Сакавіка 2017 года.

«Неабходна абыйсці сістэмныя абмежаванні, якія перашкаджаюць інтэграцыі вытворчасці, выкладання і даследавання, мабілізаваць усе сілы розных устаноў, экспертаў, задзейнічаць магчымасці абсталявання, грашовых сродкаў і праграм, каб паскорыць распаўсюджванне, прымяненне і трансфармацыю навукова-тэхнічных дасягненняў».

Сустрэча з членамі УК НПКСК навукова-тэхнічнай супольнасці ў рамках першай сесіі УК НПКСК 12-га склікання, 4 сакавіка 2013 года.

«Неабходна ўкараняць у жыццё стратэгію стымулявання развіцця за кошт інавацый, якая заснавана на агульным становішчы і арыентавана на будучыню, з'яўляючыся радыкальнымі мерамі, што дапамагаюць паскарэнню трансфармацыі мадэлі эканамічнага росту, ўрэгуляванню карэнных недахопаў і праблем у эканамічным развіцці і ўзмацненню ўнутранай рухаючай і жыццёвай сілы нацыянальнай эканомікі ».

«Неабходна паглыбляць рэформы навукова-тэхнічнай сістэмы, яшчэ больш выразна прадэманстраваць дамінуючую ролю прадпрыемстваў у галіне тэхналагічных інавацый і садзейнічаць арганічнай інтэграцыі ланцужку інавацый і вытворчасці, а таксама рынкавых патрэбаў».