Каментарый: Амерыканскія палітыкі пакінуць не лепшы след у гісторыі; барацьба з эпідэміяй павярнулася катастрофай
  2020-05-21 14:37:39

18 мая прэзідэнт ЗША на сваёй старонцы ў сацсетках апублікаваў ліст на адрас гендырэктара СААЗ Тедраса Гебрэйсуса, у якім кіраўнік амерыканскай дзяржавы пагражае, што ў выпадку, калі на працягу 30 дзён у СААЗ не будзе праведзена істотная рэформа, ЗША назаўжды прыпыняць фінансаванне і разгледзяць пытанне аб выхадзе з яе.

З пачатку пандэміі COVID-19 палітыкі Белага дома проста зладзілі хаос у супрацьэпідэмічнай працы ў краіне, і раз-пораз спрабуюць перакласці сваю адказнасць і ўнутраныя супярэчнасці на Кітай, СААЗ, ЕС, а таксама палітычных праціўнікаў ва ўласнай краіне. Яны, ігнаруючы факты і рэальны стан спраў, стрымліваючы навуку і навукоўцаў, беспрэцэдэнтна распаўсюджваючы хлусню і паклёп, паставілі смешны і абсурдны спектакль за ўсю гісторыю сучаснай міжнароднай палітыкі.

Нязграбную спробу амерыканскіх палітыкаў перакласці віну на іншых даўно ўжо раскусіла міжнародная супольнасць. Гэта, з аднаго боку, падарве давер і сапсуе рэпутацыю ЗША ў вачах усіх жыхароў планеты, з другога -- яшчэ больш аддаліць ад свету Вашынгтон, які ў цяперашні час капае магілу самому сабе.

Спадзяёмся, што палітыканы Злучаных Штатаў змогуць як мага раней адумацца, далучыцца да супрацьэпідэмічнай барацьбы ў сусветных маштабах і, галоўнае, выратаваць свой народ ад бяды.