МЗС КНР: Штаты павінны набліжаць перамогу над COVID-19, а не вылучаць ультыматумы СААЗ
  2020-05-21 15:48:24

Кітай настойліва заклікае ЗША аддаваць усе сілы дзеля дасягнення хуткай перамогі над COVID-19, а не ставіць ультыматум міжнароднай арганізацыі, якая ўзначальвае гэту барацьбу. Пазіцыю Пекіна перадаў дыпламат Чжаа Ліцзянь.

"Відавочна, што міжнародная супольнасць у цэлым не згодна з дзеяннямі ЗША, якія скажаюць факты, супярэчаць самім сабе, абвінавачваюць іншых і падрываюць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з пандэміяй", -- сказаў Чжаа Ліцзянь.

"Амерыканскі бок дазволіў сабе цэлы шэраг памылак і пралікаў, а таксама хлуслівых заяў і чутак. Я не збіраюся пералічваць іх па адным", -- сказаў кітайскі дыпламат, дадаўшы, што факты ляжаць на паверхні, і ў міжнароднай супольнасці ёсць сваё ўласнае меркаванне аб дакладнасці згаданага ліста.

"Мы засмучаныя ў сувязі са смерцю гэтых людзей і жадаем жыхарам ЗША дамагчыся найхутчэйшай перамогі над пандэміяй", -- адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. Ён дадаў, што амерыканскім палітыкам добра ўдаюцца палітычныя маніпуляцыі, аднак іх спробы перакласці віну на іншых асуджаны на правал, бо наступствы іх безадказнасці маюць занадта высокую цану.