Nestle павялічыць свае інвестыцыі ў Кітай на 102 млн дол. ЗША
  2020-05-21 15:51:54

Швейцарскі гігант харчовай індустрыі Nestle ў сераду абвясціў пра рашэнне ўкласці яшчэ 730 млн юаняў / каля 102 млн дол. ЗША / у развіццё свайго бізнесу ў Кітаі.

Кампанія і камітэт па кіраванні Цяньцзіньскай зонай тэхніка-эканамічнага развіцця (г. Цяньцзінь, Паўночны Кітай) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў стварэнні лініі вытворчасці заснаванай на расліннай прадукцыі і нарошчванні магутнасці яе мясцовай фабрыкі па выпуску кармоў для хатніх жывёл.

Гэта будзе першай з падобных вытворчых ліній Nestle ў Азіі. Яе праектная магутнасць складзе 8000 тон у год.

Швейцарская кампанія адкрыла сваю першую фабрыку ў Цяньцзіне ў 1994 годзе.