Дзе ж быў «нулявы пацыент»?
  2020-05-21 16:17:38

Апошнія паведамленні паказваюць на тое, што COVID-19 быў знойдзены ў многіх краінах яшчэ да таго, як аб першым пацверджаным выпадку захворвання паведамілі ў кітайскім Ухане.

Так, у Дэпартаменце грамадскай аховы здароўя акругі Санта-Клара ў штаце Каліфорнія выявілі тры лятальных сыходы ад COVID-19. Адзін з носьбітаў віруса памёр 6 лютага 2020 года, - за 23 дні да таго, як краіна абвясціла аб першым смяротным сыходзе - 29 лютага. Галоўны лекар акругі, доктар Сара Кодзі ўпэўненая, што каронавірус пачаў распаўсюджвацца ў рэгіёне заліва Сан-Францыска яшчэ са студзеня. Каронавірусныя пацыенты маглі быць дыягнаставаны як хворыя на грып, таму што якраз у той час была сезонная эпідэмія гэтага захворвання, - кажа Сара Кодзі.

У лістападзе мінулага года захварэў мэр горада Белвіл штата Нью-Джэрсі - Майкл Мелхэм. Нядаўна тэст чыноўніка на каронавірус даў станоўчы вынік. Раней было паведамленне аб тым, што першым пацыентам COVID-19 у Еўропе стаў 42-гадовы парыжанін, у яго выявілі каронавірус 27 снежня 2019 года. Аднак паводле даследавання, праведзенага ў аддзяленні медыцынскай візуалізацыі ў бальніцы Альберта Швейцера ў французскім горадзе Кальмар, першы выпадак захворвання на новы вірус быў выяўлены яшчэ 16 лістапада мінулага года.

Такім чынам, адкуль жа ўзяўся каронавірус і дзе ж быў першы выпадак інфікавання? Правільны адказ можа даць толькі навука, магчыма, гэта назаўжды застанецца таямніцай. Але, так ці інакш, эпідэмія паказала надзённую неабходнасць глабальнай салідарнасці і супрацоўніцтва, гэта - адзіны правільны шлях для пераадолення цяперашніх выклікаў.